Дарагія мамы і таты!
Сардэчна віншуем Вас З Днём Маці і Днём бацькі, якія разам мы называем тыднем бацькоўскай любові! Гэтыя святы сімвалізуюць самую галоўную каштоўнасць-любоў бацькоў, якая фарміруе будучыню, дорыць упэўненасць і сагравае нашы сэрцы.
Мамы, ваша пяшчота і клопат робяць свет лепш. Таты, ваша сіла і падтрымка дапамагаюць пераадольваць любыя цяжкасці. Разам вы ствараеце атмасферу любові і гармоніі ў сваіх сем'ях.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і гонару за сваіх дзяцей! Хай кожны дзень будзе напоўнены цяплом і радасцю!
З павагай,
Адміністрацыя і прафкам ААТ "Ручайка"
