29 ліпеня 2025 года ў рамках праекта "Кобрынскі раён - тэрыторыя здароўя" на ААТ "Ручайка" адбылася важная прафілактычная акцыя пад дэвізамі "Задаровае сэрца - залог поспеху!", "Прадухіні хваробу - выберы жыццё!". На пляцоўку прадпрыемства прыехала брыгада мэдычных работнікаў.
У рамках акцыі ўсе ахвочыя работнікі прадпрыемства маглі:
Праверыць артэрыяльны ціск.
Прайсці антраметрычныя замеры (рост, вага) з разлікам індэкса масы цела (ІМТ) – ключавога паказчыка здароўя.
Атрымаць кансультацыі кваліфікаваных спецыялістаў:
лекара-анколага;
лекара агульнай практыкі;
лекара па медыцынскай прафілактыцы.
Здаць кроў для лабараторных даследаванняў.
Зрабіць ЭКГ.
У акцыі прынялі ўдзел 52 супрацоўнікі ААТ "Ручайка". Рэгулярны кантроль асноўных паказчыкаў здароўя і кансультацыі спецыялістаў дапамагаюць своечасова выяўляць рызыкі і прымаць меры для іх ухілення.
ААТ "Ручайка" дзякуе ўсім удзельнікам акцыі і медыцынскіх спецыялістаў!
Будзьце здаровыя!
