Паважаныя калегі і партнёры!
Віншуем вас з прафесійным святам-Днём работнікаў лёгкай прамысловасці!
Гэты дзень — прызнанне працы людзей, якія ствараюць прадукцыю, неабходную кожнаму. Дзякуючы вашаму майстэрству, адказнасці і адданасці справе, развіваецца адна з найважнейшых галін эканомікі, фарміруецца імідж айчыннай прадукцыі, захоўваюцца працоўныя традыцыі і ўкараняюцца інавацыі.
Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, новых вытворчых дасягненняў, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай кожны дзень прыносіць радасць ад любімай працы і гонар за вынікі!
З павагай, адміністрацыя і прафкам ААТ "Ручайка"
