З 1 чэрвеня па 15 верасня 2024 года на тэрыторыі г. Кобрына і Кобрынскага раёна праходзіць спецыяльная праграма»МАК"

image

З 1 чэрвеня па 15 верасня 2024 года на тэрыторыі
Г. н. Кобрына і Кобрынскага раёна праходзіць
спецыяльная праграма"МАК"

Супрацоўнікамі Кобрынскага РАУС на тэрыторыі г. н. Кобрына і раёна ажыццяўляецца работа па спыненні незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

Для барацьбы з наркаманіяй у маладзёжным асяроддзі супрацоўнікамі РАУС праводзяцца аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне фактаў ужывання наркатычных сродкаў моладдзю.  

Ва ўстановах адукацыі на пастаяннай аснове праводзіцца тлумачальная работа аб згубных наступствах ужывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за злачынствы і правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў. Праводзяцца адпрацоўкі месцаў масавага адпачынку і знаходжання моладзі, забаўляльных устаноў з мэтай выяўлення асоб, якія займаюцца распаўсюджваннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у маладзёжным асяроддзі, а таксама якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення.

У мэтах недапушчэння пасеву, вырошчвання, збору, і распаўсюджвання нарказмяшчальных культур, у перыяд часу з 1 чэрвеня па 15 верасня 2024 года на тэрыторыі г. н.Кобрына і Кобрынскага раёна супрацоўнікамі Кобрынскага РАУС праводзіцца спецыяльная праграма «МАК», накіраваная на знішчэнне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання і прыняцця мер у дачыненні да вінаватых асоб у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

 У выпадку выяўлення пасеваў маку або канопляў супрацоўнікі Кобрынскага РАУС просяць грамадзян неадкладна інфармаваць аддзяленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Кобрынскага РАУС па тэлефонах: 801642-777-68, 801642-777-67 або «102».

РАУС таксама нагадвае кобрынчанам пра адказнасць за пасеў і вырошчванне маку і іншых нарказмяшчальных раслін і адзначае, што некаторыя грамадзяне ігнаруюць патрабаванні заканадаўства, гадуючы дадзеныя культуры для асабістых мэтаў або пакідаючы расці іх на сваім агародзе выключна для прыгажосці, пры гэтым спадзяюцца пазбегнуць устаноўленай адказнасці.

(Выманне з заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў:

Кодэкс Рэспублікі БЕЛАРУСЬ аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт. 1. С. 17.1, 19.3.3-5;

Крымінальны кодэкс Рэспублікі БЕЛАРУСЬ: арт. 11.327, арт.328, 328-2, арт. 329, арт. 331, арт. 332.)